Словы i музыка Барыса Вайханскага Пераклад Георгiя Лiхтаровiча Край жураўлiны, васiльковая зямля, Жалейкi спеў, што жалiцца здалёку... Пяшчота незгасальная мая - Святло акенца ў аксамiце змроку. Нябёсы бласлаўляюць матчын дом, I з Богам да бацькоўскага парога - У квецень i ў жыццёвы крыгалом - Ляжыць з любога выраю дарога. Беларусь ты мая сiнявокая, Хай лунае над цiшай iмшар Жураўлiная песня высокая
Hide player controls
Hide resume playing