#нашанива #нашаніва #новостибеларуси Сям'я Аляксандра Лукашэнкі вялікая і вельмі публічная. Двое яго сыноў, Віктар і Дзмітрый, займаюць высокія пасады і часта з’яўляюцца ў прэсе. Малодшы, Коля Лукашэнка, паўсюль суправаджае бацьку. Нявестка Лукашэнкі, Ганна Сялук, цяпер стала паэткай і лаўрэатам мноства дзяржаўных узнагарод. Нават унучка Лукашэнкі вядзе тэлеперадачу па БТ. Але аднаго чалавека з гэтай сям'і вы нідзе не ўбачыце. Першая і адзіная жонка Лукашэнкі, Галіна Радзівонаўна, так і засталася жыць у вёсцы пад Магілёвам. Яны афіцыйна не разведзеныя, але Галіны Лукашэнкі няма на сямейных фота, яна не дае інтэрв'ю і нідзе не бывае разам з мужам або дзецьмі. У новым сюжэце «Нашай Нівы» вы даведаецеся, як Лукашэнка пазнаёміўся са сваёй жонкай, як яны разам ратавалі старэйшага сына Віктара і калі пара пачала аддаляцца адно ад аднаго. А таксама: дзе і ў якім доме жыве Галіна Лукашэнка, у якія краіны лётае адпачываць і чаму яе муж любіў цешчу ледзь не больш, чым жонку. *** ПАДТРЫМАЦЬ НАС Наш сайт: TikTok: @nashaniva
Hide player controls
Hide resume playing