Зап. А. Боганева ў 2011 г. ад Аляксандры Афанасьеўны Зайцавай, 1924 г. н, мясц., прав., 5 кл., в. Малінаўка, Лоеўскі р-н Расшыфроўка: Хадзілі сьвяціць калісь у цэркву, началі цяпер жа езьдзіць ужэ сталі. Так і тады. І чалавек згубіў сала. Сьве́чанае. Сьвячонае. Ну што ж. Па ём жа ж будуць і таптацца дзе, і валяцца, могуць і зьвяры, і сабакі, ўсе людзі… Значыць Гасподзь накінуў етыя калючкі, штоб яго ніхто не мог узяць. Яго ж нельзя, во папробуйце яго ўзяць! У клубочак скруціўся і ўсё. От эта я чула. Што эта асьвечаны кусок сала, які згубіў чалавек, як ішоў з цэрквы.
Hide player controls
Hide resume playing