У студыі БСДПnews гісторык, сацыял-дэмакрат Анатоль Сідарэвіч, вядучы перадачы - старшыня ліквідаванай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), журналіст Ігар Барысаў. Тэма размовы: Чым абавязана сучасная Беларусь беларускім сацыял-дэмакратам. 00:00 Уступ 00:52 Чаму першай нацыянальная партыяй у Беларусі стала партыя сацыялістаў? 05:54 З якога ядра складалася БСГ? 9:50 На каго арыентаваліся ўкраінскія сацыял-дэмакраты ў сваіх каштоўнасцях? 11:25 Які ўплыў быў БСГ на развіццё беларускага нацыянальнага руху? 19:37 Адкуль і калі ў Беларусі з'явіўся бальшавізм? 21:17 Ці звязаны распаўсюд бальшавізма з прысутнасцю на беларускіх землях расійскай арміі? 23:36 ССРБ стваралася дзякуючы БНР ці насуперак? 24:52 Адкуль з'явілася ідэя стварэння ЛітБел? 30:45 Ці мелі ўплыў “Грамадоўцы“ на палітыку ССРБ і БССР і ці прыслухоўваліся да іх у Мінску і Маскве? 41:27 Ці здолелі бы беларусы стварыць сваю дзяржаву пад час развалу СССР, калі б не паспелі стварыць сваю дзяржаву ў пачатку мінулага стагоддзя? 53:31 Ці спрыялі беларускія сацыял-дэмакраты развіццю нацыянальнай культуры і станаўленню беларускай дзяржавы ў часы БССР? 55:09 Ці актуальныя ідэі сацыял-дэмакратыі ў цяперашняй Беларусі? 56:18 Як павінна быць ушанавана памяць аб беларускіх сацыял-дэмакратах? #беларусь #bsdp #bnr
Hide player controls
Hide resume playing