Рабства. Што ўяўляеце менавіта вы, калі чуеце гэта слова? Можа быць, цёмнаскурых людзей, якія пад сонцам збіраюць бавоўну? Ці рабаўласніка з тоўстай цыгарай і асляпляльнай усмешкай? Магчыма, недзе так усё і выглядае, але на тэрыторыі Беларусі было іначай — рабаўласнікі больш нагадвалі герояў скандынаўскіх легенд, а самі рабы... нічым не адрозніваліся ад нас (з папраўкай на час, вядома)! Новы выпуск падкасту «Гістфак» раскрые ўсе таямніцы гандлю «жывым таварам», патлумачыць, адкуль узялося, што славяне — рабы і ці ёсць у сучаснай Беларусі мякчэйшыя аналагі рабства. Таймкоды: 00:00 – У гэтым відэа 00:21 – Чаму рабства лічылася нормай і хто звычайна валодаў іншымі людзьмі? 02:12 – «Рабы — самы выгадны тавар, які мог быць на той час» 03:18 – Што кантралявалі вікінгі і як гандлёвыя шляхі паўплывалі на ўтварэнне Кіеўскай Русі? 04:36 – А ўсё ж адкуль у Беларусі скарбы? 05:29 – Чаму славяне — рабы 06:05 – Ці былі правы ў рабоў? 06:30 – «За згвалтаванне рабыні ты паві
Hide player controls
Hide resume playing