🔷 [club22639447|1863: ШТО НАСІЛІ ГЕРОІ БАРАЦЬБЫ ЗА БЕЛАРУСЬ / МАЙСТЭРНЯ КАЦЯРЫНЫ ВАДАНОСАВАЙ] Ва ўсе часы людзі імкнуліся апранацца згодна з модай, наколькі тое магчыма. І калі цяпер, абіраючы лук, мы звычайна натхняемся стылем музыкаў, актораў ці інфлюенсераў, то ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя трэнды задавалі ваяры, змагары і рэвалюцыянеры. Калі ў 1860-я гады нашыя продкі паўставалі супраць маскавіцкай улады, нават тады стыль для іх адыгрываў не апошнюю ролю. А ў чым, уласна кажучы, беларусы змагаліся за сваю незалежнасць? Як паводле ўбрання можна было ідэнтыфікаваць паплечніка ў натоўпе? І хто быў галоўным трэндсэтарам тагачасных рэвалюцыяў ва ўсім свеце? На гэтыя пытанні Кацярына Ваданосава адкажа ў новым выданні праграмы “Нітка Зорка“. Тут мы вывучаем гісторыю Беларусі праз гісторыю моды. 00:00 Падрыхтоўка да свята ў шляхецкай сядзібе 01:48 Уводзіны 02:34 На чым палягае праца рэканструктараў гістарычных строяў 03:45 Як мода ўплывае на погляды людзей 04:51 Гарыбальдзі – заканадавец рэвалюцыйнай моды 07:35 Адметныя рысы рэвалюцыйнай кашулі “гарыбальдзійкі“ 09:59 Беларусы і беларускі насілі “гарыбальдзійкі“ на знак падтрымкі паўстання 1863 года 12:18 Гарыбальдзі паўплываў нават на папулярнасць джынсаў 14:09 Як змяняліся мужчынскія нагавіцы з цягам стагоддзяў 17:52 Самы папулярны падарунак мужчыну ад жанчыны ў мінулым 19:53 “Нас чакаюць шчасце, воля і свабода“
Hide player controls
Hide resume playing