2 лютага 1838 г. нарадзіўся Кастусь Каліноўскі Лідар паўстання 1863–1864 гадоў у Беларусі і Літве нарадзіўся ў Мастаўлянах, якія знаходзяцца на польскім баку беларускай-польскай мяжы. Атрымаў добрую адукацыю для свайго часу, вучыўся ў Пецярбургу. Разам з аднадумцамі стварыў у пачатку 1860-х гадоў таемную арганізацыю, якая дзеіла на тэрыторыі Віленшчыны і Гарадзеншчыны. Стваральнік першай газеты на беларускай мове — «Мужыцкай праўды», якая была скіравана галоўным чынам на сялян. Належаў да радыкальнага крыла паўстанцаў, якое называюць «чырвонымі». Выступаў не проста за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года, але за радыкальныя сацыяльныя і нацыянальныя пераўтварэнні. Каліноўскі пакінуў па сабе такі значны адбітак на малой радзіме, што ягоная асоба ператварылася ў сапраўдную легенду. А ў часы ранняй БССР пачаў складацца культ Каліноўскага на дзяржаўным узроўні: пра яго пісалі творы, навуковыя працы, ставілі п’есы і нават здымалі фільм.
Hide player controls
Hide resume playing