20 лютага ў Гродне пра сябе нагадаў створаны Гродзенскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі Тэатр паэзіі “Вікторыя”. Нагадаў яскравай імпрэзай, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы. У гэты дзень, напярэдадні свята блакітная зала Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага прымала тэатралізаванае літаратурна-музычнае прадстаўленне ў чатырох дзеях “Пагавары са мной па-беларуску”.
Hide player controls
Hide resume playing