🔷 [club22639447|ЯК “ЛІСТЫ З-ПАД ШЫБЕНІЦЫ“ ВЫНЕСЛІ З-ЗА КРАТАЎ У НІЖНЯЙ БЯЛІЗНЕ / МАЙСТЭРНЯ КАЦЯРЫНЫ ВАДАНОСАВАЙ] Якую ніжнюю бялізну насілі жанчыны 200–300 гадоў таму? Гэта сёння можна схадзіць у краму і выбраць майткі ці станік на любы густ. Калі б хтосьці з той эпохі пабачыў, што носяць сучасныя жанчыны, то палічыў бы, што свет звар‘яцеў і хутка яму канец. Ніжняя бялізна ў нашых продкаў была нечым інтымным і сакральным. Кацярына Арагонская і Ганна Балейн, калі прэтэндавалі на англійскі трон, спрачаліся, хто будзе вышываць ніжнія кашулі Генрыху VIII. Бо гэта, на іхную думку, справа сапраўднай каралевы. А што ж з ніжняю бялізнаю на нашых землях? Уласнаручна шыць бялізну для ўласнае сям’і таксама лічылася прывілеем. А ўлічваючы асаблівасці тагачаснага гардэробу, менавіта дзякуючы ніжняй бялізне жанчыны забяспечвалі паўстанцаў 1863–1864 гадоў поштаю, лекамі і нават зброяй. Яшчэ больш цікавага вы даведаецеся ў новым выданні праграмы “Нітка Зорка“. У ім майстрыха Кацярына Ваданосава распавядае пра гісторыю Беларусі праз прызму гісторыі моды нашых продкаў. 00:00 Жаночая бялізна ратавала паўстанцаў 1863–1864 гадоў 02:04 Інтра 03:08 Шыць ніжнюю бялізну – каралеўская справа 04:38 Як часта мянялі бялізну нашыя продкі? 05:44 Як змяняліся жаночыя майткі цягам стагоддзяў? 09:09 Ціхановец – кавалачак Радзімы ў Польшчы 10:22 Якіх ахвяраў патрабавала жаночая мода мінуўшчыны? 13:12 Ліст жанчыны да мужа – удзельніка паўстання Каліноўскага Нашыя сацсеткі:
Hide player controls
Hide resume playing