Наш двор - Сусвет! Калі зірнуць нібы прамытым вокам. Нібы раней ніколі тут і не быў. Нас чакаюць сапраўдныя адкрыцці: “Вось дык ну! Як раней пра гэта не думалася?!”- скажа любы. Не верыце? Зараз упэўніцеся! Капусная бялянка, капуснік, ці капусніца – матылёк, знаёмы ўсім з дзяцінства. Але ці многа мы пра яго ведаем? І куды капуснікі знікаюць з надыходам халадоў? Спачатку ж бліжэй пазнаёмімся з гэтым бялявым летуценнікам. Адрозніць самца і самку лёгка. У самачак ёсць 2 яркія чорныя кропкі, а ў самцоў іх ці няма, ці адна, невялікая. Капуснік здалёк бачыць і адчувае кветкі, бо мае добры зрок і нюх. Цягне нектар праз доўгі хабаток, нібы праз трубачку. А вось ежу матылі спытваюць лапкамі. Менавіта там у іх датчыкі густу. А цяпер пра тое, чаму бялян ва ўсіх мовах мае назву - капуснік. Калі самкі гатовыя адкласці яйкі – могуць каля 100 штук адразу! – то часцей за ўсё выбірюць лісты капусты. Ну, і іншыя расліны таго ж сямейства. Рэчывы гэтых культур надаюць лічынкам спецыфічна-непрыемныя пах і смак. Таму іх не яд
Hide player controls
Hide resume playing