🔷 [club22639447|БЕЛАРУСЫ ЗМАГАЛІСЯ Ў СКЛАДЗЕ АРМІІ КРАЁВАЙ / INTERMARIUM] У 2022 годзе рэжым Лукашэнкі працягваў рэпрэсіі не толькі супраць уласнага народу, але і яго гістарычнай памяці. У ліку ахвяраў – помнікі Арміі Краёвай. Чаму рэжым узяўся за іх? Чым была Армія Краёва і як яна звязаная з беларусамі? Госці “Intermarium“: Ярослаў Валканоўскі (Літва) – прафесар, гісторык, віленская філія Беластоцкага ўніверсітэту Алесь Пашкевіч (Беларусь) – гісторык, публіцыст Гжэгаж Матыка (Польшча) – прафесар, гісторык, палітолаг, Інстытут паліталагічных навук, Польская акадэмія навук Рафал Внук (Польшча) – прафесар, гісторык, Каталіцкі ўніверсітэт у Любліне Вядоўца праграмы “Intermarium“ – гісторык Наста Ільіна. Глядзіце ў новым выданні праграмы “Intermarium“: 00:00 “Год гістарычнай памяці“ 00:30 Сюжэт пра Армію Краёву 05:00 Вітанне гасцей 05:32 Чаму Лукашэнка ўзяўся за знішчэнне могілак Арміі Краёвай 07:23 Чым была Армія Краёва? 08:20 Найважнейшы абавязак АК – змаганне з нацыстамі 08:50 Нават немцы прызналі Армію Краёвую як войска саюзнікаў 09:06 Поспех АК, які меў уплыў на хаду Другой сусветнай вайны 10:45 Пра АК на Віленшчыне і Наваградчыне. Атрад Кміціца (Антонія Бужынскага) і савецкіх партызанаў на чале з Фёдарам Маркавым 12:15 Ярослаў Валканоўскі: Да 40 % батальёнаў АК на Наваградчыне складалі беларусы 13:08 Знішчэнне савецкімі партызанамі атраду Кміціца 14:24 Чаму беларусы ішлі ў Армію Краёву? 16:22 Пра аперацыі “Бура“ і “Вострая брама“ (захоп Вільні) 18:15 Пра абяззбройванне АК пад Вільняю 18:45 Знішчэнне магілаў ваяроў Арміі Краёвай – асабістае рашэнне Лукашэнкі ці Масквы? 21:35 Пра супрацу АК з савецкімі партызанамі 22:58 Армія Краёва на Валыні 25:40 Якой была супраца беларускага падполля і Арміі Краёвай? 28:25 200–300 партызанаў пад бел-чырвона-белым сцягам супрацоўнічалі з АК. Маёр Вітушка 29:38 Як Армія Краёва цяпер трактуецца ў гістарычнай памяці літоўскага грамадства? 33:05 Колькі жаўнераў і цывільнага насельніцтва загінула ад акцыяў НКВД 35:10 У ліпені 1945 г. прайшла “Аўгустоўская аблава“. Арыштавалі каля 7000 чалавек, з якіх забілі каля 600 36:45 Чаму рэжым Лукашэнкі хавае звесткі пра экзекуцыі савецкіх органаў супраць Арміі Краёвай? 39:37 Чорныя старонкі Арміі Краёвай. Рэйд Бурага на Беласточчыне 42:27 Як варта разважаць пра складаныя гістарычныя падзеі, каб не крыўдзіць суседніх народаў?
Hide player controls
Hide resume playing