Станіслаў Булак-Балаховіч – першы генерал Беларускай Народнай Рэспублікі і генерал Войска Польскага. Пры жыцці, як і пасля трагічнай смерці, хтосьці лічыў яго наймітам і авантурыстам, хтось – пакутнікам і героем. Вайсковую кар’еру ён пачаў у расейскай кавалерыі падчас Першай сусветнай вайны. Пасля яе завяршэння апынуўся на баку чырвоных. А пасля са сваім палком перайшоў да белых. Змагаўся за незалежную Эстонію. У 1920 годзе звязаўся з урадам БНР і папрасіў прыняць яго на беларускую службу. На другі год польска-бальшавіцкай вайны разам са сваімі беларускімі аддзеламі прабіўся на польскі бок фронту і ўзяў удзел у абароне Варшавы летам 1920 года. Пасля заключэння замірэння паміж Польшчаю і Савецкаю Расеяй на чале добраахвотніцкай арміі перайшоў польска-савецкую мяжу на Палессі ды ўзяў Мазыр, дзе абвясціў сябе начальнікам беларускай дзяржавы. Аднак пасля цяжкіх баёў ягоная армія мусіла адступіць на тэрыторыю Польшчы, яе расфармавалі, а жаўнеры зазналі інтэрнаванне. У 1939 годзе генерал ізноў апрануў
Hide player controls
Hide resume playing