“Пагоня“ стала дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусі ў адпаведнасці з законам “Аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь“, які ў 1991 годзе прыняў Вярхоўны Савет. Чатыры гады белы рыцар на кані ўпрыгожваў дзяржаўныя ўстановы, дакументы, фуражкі міліцыі. Усё змянілася пасля рэферэндуму 1995 года, ініцыяванага Аляксандрам Лукашэнкам – “Пагоня“ страціла статус дзяржаўнага герба. Тым не менш, сёння ён мае статус нематэрыяльнай гістарычна-культурнай каштоўнасці Беларусі. Наколькі стары гэты герб? Каго гоніць “Срэбраны Яздок“? Якія традыцыі выкарыстання яго як дзяржаўнага сімвала? Хто і як працягвае карыстацца “Пагоняй“ як афіцыйным сімвалам? Паглядзіце чарговае відэа праекту “Хто ты гэткі?“, каб пераканацца, што беларусы маюць вялікі гонар валодаць гербам “Пагоня“. Гэты #герб сведчыць пра магутную гісторыю Беларусі, смеласць і мужнасць беларускага народу. “Хто ты гэткі?“ – праект каналу “Белсат“, прысвечаны беларускім нацыянальным сімвалам. Нашая старонка – Расклад новых выданняў – https://be
Hide player controls
Hide resume playing