З Днём нацыянальнага герба і сцяга, Беларусь! 19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет зацвердзіў дзяржаўныя сімвалы нашай краіны — бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня», а таксама сучасную назву нашай краіны — Рэспубліка Беларусь. Гэта — нашая гісторыя, нашыя сапраўдныя гістарычныя сімвалы, сімвалы нашай незалежнасці, якія ўжо двойчы набывалі статус дзяржаўных: у 1918, калі была абвешчана БНР, і ў 1991, калі Беларусь пазбавілася савецка-расійскага кантролю і стала незалежнай. Мы ўзнялі нашыя бел-чырвона-белыя сцягі ў 2020-ым, яны луналі на плошчах і вуліцах нашых гарадоў. Яны былі паўсюль, былі ў нашых вокнах і заўсёды застаюцца ў нашых сэрцах. І мы, беларусы, абавязкова ўздымем іх зноў ды адновім нашыя сімвалы, наш гістарычны сцяг і наш сапраўдны герб, у якасці дзяржаўных. Бо нягледзячы на ўсе выпрабаванні, нягледзячы на чорны перыяд нашай гісторыі, імя якому — лукашызм, ды на чарговую спробу Расіі знішчыць нашую незалежнасць і самасвядомасць, Беларусь жыве. І будзе жыць!
Hide player controls
Hide resume playing