Усё тое, што адбываецца апошнія два месяцы ў Беларусі, ужо стала натхняльным для творчых людзей. З песень, якія адлюстроўваюць Беларусь сённяшнюю, ужо можна скласці не адзін альбом. А што з літаратурай — ці паспявае яна за падзеямі? Ці вартыя гісторыі пратэставай Беларусі таго, каб быць пакладзенымі ў літаратурныя сюжэты? Ці будуць “новыя” беларусы больш цікавіцца айчыннай літаратурай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменніца і настаўніца Ганна Севярынец.
Hide player controls
Hide resume playing