Ці выжыве беларуская мова, якую знішчалі цягам амаль усёй яе гісторыі, у ХХІ ст.? Моўная дыскрымінацыя беларусаў мае працяглую гісторыю, якая вымяраецца стагоддзямі. Першыя ўсходнеславянскія дыялектныя рысы, якія стануць асновай беларускай мовы, пачынаюць фармавацца з канца ХІ ст. У пачатку ХІІІ ст. у пісьмовых помніках ужо адрозніваюцца тры ўсходнеславянскія мовы, кожная са сваімі асаблівасцямі – беларуская, украінская і расейская. Гэтае раздзяленне трох моваў стала сведчаннем этнічнай самасвядомасці і стварэння беларускага народа. То бок, беларускай мове – 1000 год. Залаты век нашай культуры і мовы – XIV–XVI ст. – быў настолькі даўно, што падаецца нерэальным, міфічным, прыдуманым, а мара мець “пачэсны пасад між народамі“ – нездзяйсняльнаю. Беларуская была афіцыйнаю мовай Канцылярыі Вялікага княства Літоўскага! На ёй размаўляла ўся ўлада – ад палітычнай і рэлігійнай да фінансавай і культурнай. Пісаліся дзяржаўныя дакументы і Статуты ВКЛ. На ёй вялі афі
Hide player controls
Hide resume playing