Рэформа органаў унутраных спраў пачалася ва Украіне адразу пасля Рэвалюцыі годнасці ў 2014 годзе. І размова ішла не толькі пра змену назвы і ўвядзенне новай формы — усе супрацоўнікі МУС прайшлі пераатэстацыю. І далёка не ўсіх ізноў прынялі на працу. Ці заўжды змена рэжыму ў краіне павінна прыводзіць да рэформы сілавых структур? Якое месца ў правядзенні такой рэформы мусіць займаць грамадзянская супольнасць? Дзе гарантыя, што пасля рэформы сілавыя органы стануць лепшымі? Ці карысны вопыт Украіны для Беларусі і ў чым? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажуць сябра атэстацыйнай камісіі паліцэскіх і пастаяннай камісіі па прыёме паліцэйскіх грамадскі актывіст Тарас Здрэнык і кіраўнік аналітычнага праекта Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў.
Hide player controls
Hide resume playing