Кантакты афіцыйнага Мінска з ЕС і ЗША зведзеныя да гістарычнага мінімуму. Прэтэнзіі калектыўнага Захаду звыклыя: парушэнні правоў чалавека, непрызнанне вынікаў выбараў, наяўнасць палітвязняў у краіне і зацісканне незалежных СМІ. Але на ўзровень рэпрэсій гэта ніякім чынам не ўплывае. Чым пагражае такая сітуацыя Беларусі? Ці спрацуе санкцыйная палітыка Захаду? Ці магчымыя перамовы апанентаў улады з прадстаўнікамі рэжыму? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік Савета па міжнародных адносінах “Мінскі дыялог” Яўген Прэйгерман.
Hide player controls
Hide resume playing