Myvideo

Guest

Login

Няма ніводнай хартыі ААН, якую б Лукашэнка не парушы. Зварот Святланы Ціханоскай да ААН

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

Зараз беларуская лідарка знаходзіцца ў Нью-Ёрку, дзе праходзіць Генасамблея ААН. Яна звярнулася да прадстаўнікоў ААН ад імя беларусаў: «Беларуская дзяржава больш не выконвае сваіх абавязкаў перад грамадзянамі. Яна ўжо пазбавіла людзей права звяртацца ў суды ААН, якія заўжды былі апошняй і адзінай інстанцыяй у пошуках справядлівасці. Асноўныя прынцыпы ААН у галіне правоў чалавека ў Беларусі сістэматычна парушаюцца. Мабыць, няма ніводнай хартыі ААН, якая не была б парушаная рэжымам Лукашэнкі. Ён не прадстаўляе беларускі народ і павінен быць выключаны з форумаў ААН. Я прашу Арганізацыю Аб'яднаных Нацый захаваць Беларусь у ліку прыярытэтаў і выкарыстоўваць усе наяўныя сродкі, каб дамагчыся вызвалення палітычных зняволеных. Я заклікаю суды ААН пачаць разбіральніцтвы супраць рэжыму ў Мінску. Таксама заклікаю Раду Бяспекі ААН уключыць у парадак дня Беларусь, каб абмеркаваць пытанне аб размяшчэнні ядзернай зброі і прамой пагрозе нашай незалежнасці. Беларусь мае патрэбу ў вашай неадкладнай увазе і дзеянні. Гэта лёсавызначальны момант у гісторыі, і я прашу сусветную супольнасць падтрымаць нас у барацьбе за само існаванне нашай краіны і народа».

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later