“Казкі на Добрым“! ► Увага! Зваротная сувязь для маленькіх гледачоў! Вы можаце дасылаць нам свае каментары ці малюнкі-ілюстрацыі да казкі, якая спадабалася, у Telegram-чат ці на электронную пошту: kazkibydobry@ У адным з выпускаў мы абавязкова зладзім выставу вашых малюнкаў. А з пераможцамі выйдзем на відэасувязь і пазнаёмімся асабіста! — — — Сябры! Усміхніцеся разам з Алесем і Чычы! Бо ў “Казках-Падабайках” працяг гісторыі Наталлі Бучынскай “Прыгоды маленькай Машынкі”. Сёння глядзіце частку 3 – Прыгоды маленькай машынкі – Пробка, пробкафобія і штрафстаянка. Машынка ехала па дарозе. Але рух чамусьці рабіўся ўсё больш павольным, а потым увогуле спыніўся. Пробка. - У мяне пробкафобія! Мне страшна – нервавалася немаладая грузавая машына, што стаяла побач. І тут яе вадзіцель заўважыў на суседняй паласе “акно” і так газануў, што ў паветры запахла паленай гумай. Пробка павольна-павольна раз’язджалася. А машынка з кіроўцам Толікам паехалі па справах. Раптам пачуліся гукі сірэн
Hide player controls
Hide resume playing