Выданьне «Донбасс. Реалии» апублікавала перахоп тэлефоннай размовы расейскіх вайскоўцаў. Паранены расейскі салдат расказвае аб рэальных стратах расейскага войска ва Ўкраіне і пра тое, як украінскае войска змагаецца ў Чарнабаеўцы на Херсоншчыне. У гутарцы праскоквае інфармацыя аб тым, што расейцы раскрылі свае пазыцыі, і таму ўдар па іх было нанесьці лягчэй. Таксама адзін з расейцаў гаворыць пра зьмену тактыкі пры займаньні тэрыторыі. «Мы цяпер спачатку ўсё зь зямлёй раўняем, і толькі потым заходзім», кажа ён.
Hide player controls
Hide resume playing