Ігар Маханёк — легенда ў свеце беларускіх IT. Яшчэ ў 2000-я два разы выйграў “Кубак Яндэкса“ па пошуку ў інтэрнэце, потым з’ехаў працаваць у Google, перайшоў у Facebook... І пачаў укладваць грошы ў стартапы. Першыя інвестыцыі былі зробленыя каля сямі гадоў таму. У партфелі ў Ігара PandaDoc і іншыя праекты, дакладную колькасць якіх, як і дакладную колькасць экзітаў, ужо складана хутка падлічыць. У “Стартапніцы“ Ігар Маханёк распавядае пра экзіты, якіх чакаеш сем гадоў; “чырвоныя сцягі“; прынцыпы працы нью-ёркскай сеткі Empire Angels і пазітыўныя змены ў Беларусі.
Hide player controls
Hide resume playing