“Дапамагаць — гэта тое, што мне падабаецца“, — кажа бізнес-анёл Юлія Кавецкая. У звычайным жыцці дзяўчына кіруе падраздзяленнем у Банку развіцця. А ў непрацоўны час возіцца са стартапамі: у 2018 годзе Юлія перамагла ў конкурсе “Ментар года“. З чаго пачынаецца ментарства? Як сумяшчаць “працу ў карпарацыі“ і “бізнес-анёльства“? Як маладыя бізнесмены рэагуюць на парады? Якая дапамога ім больш за ўсё патрэбная? Як убачыць перспектыву ў стартапе? Пра гэта мы пагаворым з Юліяй Кавецкай у “Стартапніцы“ — сумесным відэападкасце Еўрарадыё і сайта аб дзёрзкіх беларускіх прадпрымальніках і смелых інвестарах, якія ўкладаюць у іх грошы. Гутарка пачнецца ў 14:05 пасля выпуску навін. Дапамагаць нам будзе рэдактарка Юлія Няхай.
Hide player controls
Hide resume playing