Бутстрэпінг — гэта спосаб фінансавання невялікіх фірмаў з дапамогай набыцця і выкарыстання рэсурсаў без павелічэння акцыянернага капіталу. Так свой бізнес можна пачаць пры вельмі нязначным фінансаванні звонку або пры поўнай яго адсутнасці. У чым плюсы і мінусы бутстрэпінга, нам раскажа Артур Варушыла — бізнес-анёл і CEO Aligned Code. Абмяркуем мы і традыцыйныя для “Стартапніцы” пытанні. Чым кіравацца, выбіраючы праект для інвестыцый? Як разгледзець патэнцыял у рынку? Наколькі фармальнымі мусяць быць стасункі з праектам? Як ацаніць лідарскія якасці фаўндара? Абмяркуем гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё ў 14:05, размова пачнецца пасля выпуска навінаў. Дапамагаць нам будзе рэдактарка Юлія Няхай.
Hide player controls
Hide resume playing