30 красавіка легендарны гурт “Крама” на канцэрце, прысвечаным 25-годдзю выхаду альбома “Гэй, там, налівай!”, прэзентуе сваю новую праграму. І новы склад гурта. А дакладней – гітарыста Андрэя Краўцэвіча, які прыйшоў на змену Сяргею Трухановічу. Што змянілася ў “Краме”, апроч гітарыста? Чым адметныя новыя песні гурта? Якія сюрпрызы рыхтуюць музыканты адмыслова да канцэрта 30 красавіка? Адкажуць лідар гурта “Крама” Ігар Варашкевіч і гітарыст Андрэй Краўцэвіч.
Hide player controls
Hide resume playing