Час яднацца! Разам упершыню за 10 гадоў! Лявон Вольскі – вакал, гітара; Піт Паўлаў – гітара; Юрась Ляўкоў – бас-гітара; Алезіс Дземідовіч – бубны. Слухайце клясычныя альбомы 1995-2007 - – Ідэя аб’яднацца на адну песьню ўзьнікла спантанна, літаральна за пару гадзін да запісу, - кажа Лявон Вольскі. Мы пабачылі тую салідарнасьць, якую паказаў беларускі народ, натхняльнае яднаньне людзей у адказ на несправядлівасьць. Пабачылі людзей, сьпяваючых «Тры чарапахі» на вуліцах, ды вырашылі прадэманстраваць свой прыклад яднаньня. Вяртаньня гурта ў клясычным складзе не плянуецца, гэта была разавая падзея, але забыцца на старыя крыўды і стаць побач адзін з адным – хвалюючыя, але прыемныя пачуцьці.
Hide player controls
Hide resume playing