Myvideo

Guest

Login

Крамбамбуля - Каб мы калі каму чаго (official video)

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

“Каб мы калі каму чаго“ – чарговы трэк з развітальнага альбома “Крамбамбулі“ “Чырвоны штраль“, канцэртная прэзентацыя якога адбылася 7 лістапада ў Вільні. – За сваю гісторыю “Крамбамбуля“ была гламурнай, была дуракаватай, а зараз сітуацыя прымусіла нас стаць больш сур’ёзнымі, – распавёў Лявон Вольскі. – Гэта песня будзе адчыняць альбом, бо гэта кшталту прадмовы, уводзінаў у тэму. Яна пра тое, што сёння мы адтапырваемся, а заўтра можа трэба будзе ісці змагацца за родны край. Канцэрт у Вільні будзе складацца з дзвюх частак: у першай прагучыць новы дыск “Чырвоны штраль“, у другой – лепшыя песні ад пачатку існавання за ўвесь час існавання праекта. Альбом названы ў гонар віленскай кавярні, дзе на пачатку 20-га стагоддзя сустракаліся прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, у тым ліку стваральнікі БНР. Абвешчана, што пасля яго выхаду і прэзентацыі гурт сыходзіць ў лясы. Альбом: “Чырвоны Штраль“ (2015)

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later