Сёння Сяргей Валчок з Ляхавіцкага раёна мае дзве работы: адна дзяржаўная – майстр мясцовага лясгасу, другая грамадская – стараста вёскі Тухавічы. Яго вылучае гарачае жаданне дапамагчы кожнаму, хто звяртаецца. Заўсёды выслухае, па неабходнасці параіцца з кампетэтнымі спецыялістамі дзяржорганаў, як след, узважыць ўсе «за» і «супраць». У пытаннях прававых, занятасці, зямельных адчувальную падтрымку аказваюць супрацоўнікі райвыканкама і райсавета. Паважаным людзям, ветэранам працы, адзінокім землякам Сяргей Пятровіч сам завозіць дровы, а калі неабходна, сам гатовы ўзяць у рукі бензапілу і нарыхтаваць запасы драўніны на халодны перыяд года. Хто расчышчае дарогі ад снегавых заносаў? Як палепшыць гандлёвае абслугоўванне? Якой быць дзіцячай пляцоўцы? За што ўдзячны вяскоўцы? Падрабязнасці ў спецыяльным праекце «Прамы кантакт» на
Hide player controls
Hide resume playing