Вобраз Хрыста з бізуном ў Іерусалімскай святыні разбівае ў ушчэнт памылковае ўяўленне пра “салодкага Бога“. (пар. Ян 2, 14-18). Чалавек неўласціва прымаючы аб’яўленне пра Бога любві, зрэдчас стварае такога ідала – бажка, які толькі ласкава ўсміхаецца. Пры гэтым і сам чалавек нацягвае на сябе маску так званай хрысціянскай усмешкі, а ў нутры пазастаецца хітрым лісам. Гэта адна з рысаў крывадушнай набожнасці. Божы Сын нярэдка прыбегаў да моцных словаў, называючы крывадушнікаў “неразумнымі і сляпымі“ (Лк 23,17), параўноўваў іх з ”грабамі пабелянымі“ (Лк 23,37) і прадракаў ім гора, а вось за біч узяўся толькі адзін раз, акурат тады, калі трэба было спыніць прафанацыю святыні і абараніць чалавека ад памылковага ўяўлення пра Бога. 🔥глядзі 🔥Перастаньце чыніць зло, навучыцеся рабіць дабро. Шукайце правасуддзя». (Іс 1,16-17).
Hide player controls
Hide resume playing