Багач - свята, якое завяршала цыкл вырошчвання ўраджаю і прыходзілася на дзень восеньскага раўнадзенства. Гэтым словам таксама называлі жытні лубок, у сярэдзіне якога знаходзілася свечка. Кожны селянін прыносіў па жменьцы новаўраджайнага зерня для Багача. У час свята нашыя продкі імкнуліся адпачыць ад гаспадарчай працы: праводзілі абрады, хадзілі ў госці, ладзілі кірмаш і гулянні. Да Багача абавязкова пяклі хлеб і пірагі, гатавалі стравы з мяса і гародніны. Дата наступнага святкавання - 23 верасня 2023 г. Запрашаем далучыцца, да сустрэчы! Відэа: Аляксандр Машэўскі
Hide player controls
Hide resume playing