Myvideo

Guest

Login

Фольклорны ансамбль Близнянка - Народный обряд БОГАЧ - народное творчество

Uploaded By: Myvideo
13 views
0
0 votes
0

“Прыйшоў Багач – кідай рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку”. Багач – свята, прымеркаванае да дня восеньскага раўнадзенства. Дата святкавання ў розных мясцовасцях магла быць рухомай, аднак пераважна адзначалася менавіта 21 верасня. Гэта восеньскае свята з’яўляецца адметнасцю беларусаў, бо падобнай і багатай абраднасці ў гэты дзень няма ў суседніх народаў. З гэтай нагоды творчы калектыў Полацкага раённага Цэнтра культуры наведаў аграгарадок Блізніца, дзе разам з фальклорным ансамблем “Блізнянка” філіяла 17 Сільніцкага СДК зладзіў тэатралізаваны абрад “Багач”. На прыгожым полі чыстае зерне новага ўраджаю ўсе талакою ссыпалі ў сявеньку і паставілі ў яго свечку ды адправіліся ў гасцінную хату. Мясцовая гаспадыня Галіна Мікалаеўна Баратынская шчодра сустрэла госцейкаў і пачаставала духмяным караваем. Ну а потым пад гучныя спевы ўсе разам зрабілі першыя восеньскія засеўкі з сабранага збожжа. #Полоцкийрайон #народныйобряд #Багач #свята

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later