У філіяле літаратурнага музея Янкі Купалы, што ў Вязынцы, адбылася рэканструкцыя абрада «Багач». Нашы продкі традыцыйна праводзілі яго 21 верасня — у дзень восеньскага раўнадзенства. Ён сімвалізаваў заканчэнне збору ўраджая і завяршэнне ўсёй земляробчай працы. Гэты дзень традыцыйна лічыўся выхадным. Людзі сустракаліся са сваякамі, гатавалі разнастайныя стравы, спявалі і танцавалі. Багач вядомы не ва ўсіх рэгіёнах краіны і лічыцца ўжо зніклым абрадам. Аднавілі гэтую традыцыю ўдзельнікі Студэнцкага этнаграфічнага таварыства і ўжо далёка не першы год рэканструююць Багач ў Вязынцы. З часам праводзіць абрад пачалі і ў другіх месцах. А як гэта было глядзіце ў сённяшнім сюжэце. ПАДПІСАЦЦА: Для сувязі з аўтарамі канала: id@ Па пытаннях рэкламы: az@
Hide player controls
Hide resume playing