Myvideo

Guest

Login

Гісторыя стварэння адной кнігі = История создания одной книги

Uploaded By: Myvideo
9 views
0
0 votes
0

Незаўважна, ціхімі крокамі набліжаецца адна з самых шчаслівых і ў той жа час самых трагічных дат сусветнай гісторыі. Дзень Перамогі! У гэтай сувязі ўзнікае шмат пытанняў: Ці трэба гаварыць з дзецьмі пра вайну? Як размаўляць з імі пра гэтыя жахлівыя часы? Што ведаюць сучасныя дзеці і падлеткі пра вайну? Ці здольны яны зразумець боль і жах тых часоў? Хто можа праўдзіва і пранікнённа расказаць дзецям пра вайну? Канешне ж, самі дзеці. Дзеці вайны! Дзеці, якія страцілі сваё дзяцінства. Дзеці, якія пасталелі ў адно імгненне. Дзеці, якія былі шчаслівыя скарыначцы хлеба. Але ж усё такі дзеці… Іх гісторыя – гэта балючыя ўспаміны, невыплаканыя слёзы, невыказаныя словы. Іх цяжка слухаць, але яшчэ цяжэй іх расказаць. Упершыню з расказамі-ўспамінамі чытачы маглі пазнаёміцца на старонках часопіса “Вясёлка”. Дзеці вайны праўдзіва расказвалі пра сваё маленства і юнацтва, апаленае вайною, дзецям сучасным. Гісторый сабралася так многа, і ўсе яны былі настолькі блізкія і адначасова асабістыя, што ўтварылася эпапея

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later