З часоў свайго існавання, а менавіта, з сярэдзіны XVIII стагоддзя, раён Спасава слабада быў месцам пражывання рускіх перасяленцаў - стараабрадцаў. Можна сказаць, што гэта быў адзін з самых заможных і дагледжаных раёнаў горада, які садзейнічаў фарміраванню своеасаблівага іміджу Гомеля, як горада гандляроў, чыгуначнікаў, дробных прадпрымальнікаў і рамеснікаў. Многія стараабрадніцкія роды зрабілі значны ўнёсак у стварэнне сённяшняй гомельскай рэальнасці: Рубанавы, Шчакудовы, Рубцовы, Кавалёвы, Швяцовы, Філацьевы... На першай куратарскай лекцыі па новай выставе занурымся ў гісторыю маляўнічай Спасавай слабады праз партрэты яе жыхароў. Прычым пазнаёміцца з партрэтамі яе жыхароў нам давялося літаральна! У гэтай экспазіцыі вісяць фотапатрэты мужа і жонкі Рыгора і Пелагеі Нудновых. І ўяўляеце, сярод наведвальнікаў адкрыцця апынуліся іх праўнукі! 👨🎓 Лектары: Андрэй Скідан і Юры Катляроў, навуковыя супрацоўнікі Веткаўскага музея. ___________________
Hide player controls
Hide resume playing