Павук у хаце – лад ды багацце! Сабраныя з лёгкіх саламяных трубачак, вырабы бязважкія і ажурныя. Падвешаныя да столі, яны нагадваюць па-майстэрску сплеценае павуцінне. Пэўна, таму і называюць іх павукамі. Кажуць, раней такія абярэгі меліся ў кожнай хаце. Верылі беларусы, што ў павуцінні заблытваюцца нячыстая сіла, няшчасці і хваробы, забярэ іх павук – і будзе ў сям’і мір ды лад. Аддзел рамеснай дзейнасці Шчучынскага цэнтра культуры прапануе паслугу па вырабу саламянага павука. Тэл. для даведак: 8(01514) 20814, 375 33 3495604
Hide player controls
Hide resume playing