Дзяржорганы выступілі супраць законапраекта аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы. Яго падрыхтавала дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім. Чаму дзяржава не зацікаўленая ў падрыхтаваным Анісім законапраекце? Ці азначае такая рэакцыя дзяржорганаў на законапраект, што “мяккая беларусізацыя” скончылася? Ці была тая беларусізацыя ўвогуле? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажа кіраўнік Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім.
Hide player controls
Hide resume playing