Цягам 2017 года неаднаразова гучала, што ў краіне адбываецца “мяккая беларусізацыя”. Нават кіраўнік Беларусі вымушаны быў адказваць на папрокі з Расіі, што “ён тут праводзіць беларусізацыю”. Ці сапраўды ў Беларусі на дзяржаўным узроўні распачатая беларусізацыя? У чым яна выяўляецца, калі гэтая з’ява на самой справе ёсць? Калі беларусізацыя ўсё ж адбываецца, то чаму менавіта “мяккая” ― да звычайнай беларусізацыі беларусы не гатовыя? Калі ніякай беларусізацыі няма, то навошта гэтыя размовы? Адказы на гэтыя ды іншыя актуальныя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё шукаем разам з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, старшынёй Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны Аленай Анісім і юрыстам, грамадскім актывістам Ігарам Случакам.
Hide player controls
Hide resume playing