Myvideo

Guest

Login

Мяккая беларусізацыя ці русіфікацыя: што адбываецца Беларусі

Uploaded By: Myvideo
3,678 views
0
0 votes
0

Апошнім часам у нашым жыцці стала больш беларускага. Людзі больш размаўляюць па-беларуску, бізнесы актыўна рэкламуюць сябе па-беларуску, без праблем працуюць курсы беларускай мовы і крамы, дзе можна набыць гістарычную сімволіку. І нават 101-годдзе БНР нам дазволілі адзначыць вялікім канцэртам. Што праўда, у Гродне. І маленькім канцэртам у Мінску. З іншага боку, амаль уся гэтая бачная беларусізацыя — вынік працы неабыякавых грамадзянаў і грамадскіх арганізацый. А што дзяржава? Два прыклады: футбольныя фанаты па-ранейшаму рызыкуюць, калі ідуць на стадыён з БЧБ-сцягам, а Аляксандр Лукашэнка на “Вялікай размове” заяўляе, што Беларусі не патрэбен беларускамоўны ўніверсітэт. Дык што ж адбываецца ў Беларусі: мяккая беларусізацыя ці русіфікацыя? Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паспрачаюцца аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў (BISS) Вадзім Мажэйка і заснавальнік грамадзянскай ініцыятывы “УМОВЫ для МОВЫ” Ігар Случак.

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later