Myvideo

Guest

Login

Галіна і Барыс Вайханскія - Мокрыя травы (2004)

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

Музыка Барыса Вайханскага Словы Ўладзіміра Караткевіча Я сумую па радзіме, Па яе лугах і нівах, Па трыпутніку, што гладзіў Ногі збітыя мае, Па укропе на гародзе, Рэчках ціхіх і лянівых І па сопкай белай бульбе, Што на стол яна дае. Я сумую па радзіме... Бачу ціхія паляны. Цёплы мёд яе маліны Адчуваю на губах. Ты - мая лясная казка У красе доўгачаканай, Ты - мая святая песня, Свет адзіны у вачах. Просты свет, дзе дрэмлюць хаты, Дзе раса на травах спее, Дзе у росных шатах чуцен Гівала пяшчотны свіст, Дзе наўсцяж канавы мокрай Пышны кураслеп жаўцее, І купае тлусты лопух У вадзе мясісты ліст. Мокры край. Дажджы і сонца. Вільгаць сонечнага лета. Жарабя бяжыць па лузе, Радасна задраўшы хвост. Цэлы век вісіць вясёлка Над краінай мокрай гэтай, І глядзяць спакойна коні На нябесны дзіў

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later