Я вельмі люблю свой горад. І гэта не пафас... Ці проста спроба абгрунтаваць тую пакрэмзаную мной паперу, што вы зараз чытаеце... Па-першае спачатку, магчыма, я і крэмзаў паперу, але ж з цягам часам стаў больш цывілізаваным і гвалціць пачаў Micrоsoft Word. А зараз прапаную вам ужо падкаст на беларускай мове, у якім беларуская міфалогія спалучаецца з рэальнасцю. Гэта зараз мой горад пачынае выглядаць па-сучаснаму, а раней дзе-нідзе яшчэ можна было знайсці маленькія сведкі таго, што гэта месца вядзе сваю гісторыю з тых часоў, калі квітнела старажытная Беларусь. Беларуская культура і гісторыя Беларусі назаўжды звязаныя з ім, аде ён мае і ўласныя летапіс, міфалогію. І я не толькі маю права ганарыцца ім, але павінен гэта рабіць. І таму тое, што напісана далей – гэта споведзь і даніна таму куточку, дзе я нарадзіўся, вырас, атрымаў адукацыю, упершыню закахаўся... Калі я выходжу на шпацыр па вулачках любага горада, я быццам трапляю ў іншы сусвет, што значна адрозніваецца ад таго, які мне паказваюць па т
Hide player controls
Hide resume playing