Ва ўсходнееўрапейскім летапісе “Аповесць мінулых гадоў” першая згадка пра Полацак датуецца 862 годам. Але ў скандынаўскіх сагах Полацк ўзгадваецца значна раней. Нарманы называлі яго Палтэск'я. Гэта быў першы буйны горад, які сустракалі яны, рухаючыся з Паўночага мора па Заходняй Дзвіне ўглыб кантыненту. А дацкі сярэднявечны гісторык Саксон Граматык дык ўвогуле кажа пра наш Полоцк як пра месца вялікае, квітнеючае, што «сілай не адолець», распавядаючы пра падзеі ажно V стагоддзя! Давайце ж паспрабуем уявіць, што магло быць тады, калі верыць Граматыку і ягонай кнізе “Дзеі датчан”. Ужо каторы дзень і каторую ноч войскі дацкага конунга Фрода Першага стаялі ля непакорнай Палтэск’і. Так, менавіта Фрода, як ва “Ўладары пярсцёнкаў”. Мо невыпадкова, бо ў Толкіена нават Смаўг – фактычна наш Цмок, па сугуччы. Зусім імаверна, пісьменнік розныя мифы и легенды вывучаў - ды адтуль імёны персанажаў пазычыў. Дык вось, ваяры Фрода Першага спрабавалі і з захаду, і з усходу штурмаваць замкавыя сцены Палтэск’і – ус
Hide player controls
Hide resume playing