Летась жыцьцё 33-гадовага Георгія Сайкоўскага кардынальна зьмянілася. 10 жніўня ён вяртаўся дадому ў раёне Пушкінскай. Каля яго ног выбухнула светлашумавая граната. У выніку яму ампутавалі ступню да пяткі. Доўгі час ён мог перасоўвацца толькі на вазку. Восеньню 2020-га Георгі зьехаў у Польшчу на рэабілітацыю. Яму паставілі пратэз, і цяпер ён можа хадзіць.
Hide player controls
Hide resume playing