Еўрарадыё працягвае праект пра каханне — палітвязняў і тых, хто чакае іх дома. Шматдзетныя або без дзяцей, дзясяткі гадоў у шлюбе або некалькі месяцаў — нашы героі — людзі рознага полу, узросту, прафесіі, матэрыяльнага становішча. Гэта праект пра каханне, сілу, пераадоленне і надзею ва ўмовах рэжыму. Гэта Love Story у Беларусі 2021 года. Героі новага выпуску — Васіль Кішкурна і Марына Золатава. Муж галоўнага рэдактара TUT.bу расказвае пра любоў Марыны да краіны, працы, ролікаў і круасанаў. І пра сваё каханне – да Марыны. А яшчэ называе сябе шчаслівым чалавекам. Чаму? Глядзіце ў выпуску. Напісаць ліст Марыне Золатавай можна па адрасе: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Hide player controls
Hide resume playing