Пяцёра жыхароў Віцебскай вобласці сталі героямі акцыі «Грамадзянская мужнасць». Кіраўніцтва УУС Віцебскага аблвыканкама ўзнагародзіла людзей, дапамога якіх паспрыяла раскрыццю злачынстваў. Традыцыі ў Дзень абаронцаў Айчыны праводзіць гэту акцыю амаль 10 гадоў. За гэты час ўзнагародамі адзначаны больш за 20 жыхароў вобласці, якія прымаюць актыўны ўдзел у ахове грамадскага парадку, праяўляюць мужнасць і гераізм у няпростых сітуацыях, не застаюцца абыякавымі, калі бачаць парушэнне закона. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Hide player controls
Hide resume playing