Толькі за мінулыя суткі ў Віцебскай вобласці затрымалі 6 вадзіцеляў, якія селі за руль у нецвярозым стане. Выявіць гэтых парушальнікаў інспектарам дапамагаюць і неабыякавыя жыхары. Апошні выпадак адбыўся тыдзень таму ў Віцебску. Аператары аўтазаправачнай станцыі паведамілі ў міліцыю пра нецвярозага за рулём. Парушальніка затрымалі, ён прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. А жанчыны цяпер – адны з прэтэндэнтаў на атрыманне спецыяльнай прэміі УУС Віцебскага аблвыканкама «Грамадзянская мужнасць». Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Hide player controls
Hide resume playing