Сьнега першага птушынкі Зноў садзяцца на зямлю. Ахінаюць, абжываюць Скруху голую маю. Зьніклі восені сьцяжынкі. Белы аркуш. Новы шлях. Як жывеш, мая дзяўчынка? Як жывеш, душа мая? Што для феі-прыгажуні Пажадаць у новы год? Хай жа ён ня будзе сумны – А поўны радасных турбот. Неба чыстага і сонца, Вачэй добрых, лёгкіх душ... І яшчэ – хай лёс бясконца Дорыць сьвятам рдзяных руж. аўтар роліка - Т. Грачанікава
Hide player controls
Hide resume playing