Гляджу на карту Беларусі… Гляджу на карту Беларусі… Адкуль на карце неба сінь? Дык гэта ж рэкі і азёры! Яны ўсюды- вокам кінь. Іх назвы добра ўсім вядомы Дняпро і Нарач, Сож, Дзвіна. Гучаць яны на роднай мове, Пяшчоты, радасці- спаўна! Гляджу на карту і дзіўлюся: Зялёны колер - тут і там. Дык гэта ж лес! Па ім прайдуся І волю дам сваім нагам. Па лесе крочыцца так лёгка Між елак, сосен і дубоў. А цень лясны дае палёгку, І хочацца сюды ізноў. Яшчэ без карты добра ведаць… Вярнуцца хочацца ізноў, Калі паехаў з Беларусі, Не ўбачыш родных ты палёў. І рэчак вузкіх і шырокіх, І зубраў - волатаў лясных. Не трэба нам краёў далёкіх- У нас багацце ёсць у саміх!
Hide player controls
Hide resume playing