Хрысціянскі верш: Узняўшы вочы, гляджу ў неба Аўтар: Аляксандар Галецкі Чытае: Аляксандар Галецкі Альбом: Я прихожу к Тебе Тэкст: Узняўшы вочы, гляджу ў неба, Якое ж сіняе яно. І ёсць вялікая патрэба – Вось там убачыць у ім дно. А дна няма, яно бяздонна І мы ўсе знаем, дзесці там Жывуць усе тыя, хто штодзённа Твар Бога бачыць, бачыць сам. Гэта вялікі падарунак, Бо гэта і ёсць той сэнс жыцця, Што мае трапны накірунак Зямнога нашага быцця. Хай нас як хоча барануе Жыццё на гэтай, на зямлі. Трымацца шляху, што даруе Нам Бог , заўжды каб мы маглі. Трымацца, тады будзем разам З нашай Надзеяй – усім сястрой. І не пярэчыць тым наказам, Што Бог наказваў нам з табой. #БратскиеВстречи #АляксандарГалецкі #ХрысціянскіВерш
Hide player controls
Hide resume playing