Тры гады таму быў забіты Раман Бандарэнка. Грунтоўнае расследаванне гэтай справы правялі былыя сілавікі ініцыятывы BYPOL. Ігар Кулей сабраў усіх датычных да расследавання. Некаторыя факты гучаць упершыню. У расследаванні ўзялі ўдзел: – Станіслаў Лупаносаў, прадстаўнік BYPOL, былы працаўнік ГУБАЗіКу; – Мацвей Купрэйчык, прадстаўнік BELPOL, былы працаўнік міліцыі; – Андрэй Астаповіч, прадстаўнік BELPOL, былы следчы. 00:00 Кадры збіцця Рамана на плошчы Пераменаў 00:45 Запісаная размова з хуткай дапамогі 01:31 Лупаносаў: “Я падумаў, што гэтаму злачынству не наканавана быць раскрытым ніколі“ 02:48 Купрэйчык: “Мы пачалі па крупіцах збіраць звесткі аб смерці Рамана“ 03:20 Астаповіч: “Мы задзеялі кожны свае сувязі“ 03:49 Лупаносаў: “Эйсмант там была, адразу было відаць, Баскава тэлефон быў выключаны, Шакута там быў, і былі байцы СОБРу“ 04:54 Лукашэнка абяцае правесці самае сурʼёзнае расследаванне 05:57 Размовы Эйсмант, Баскава
Hide player controls
Hide resume playing