У Берасьці пачаўся суд у справе Аляксандра Кардзюкова і Генадзя Шутава. На лаве падсудных у судзе толькі Аляксандар Кардзюкоў. Генадзь Шутаў загінуў падчас жнівеньскіх пратэстаў. Кардзюкова вінавацяць у замаху на забойства вайскоўца. У залю суду прыйшлі пацярпелыя капітан Раман Гаўрылаў і Галіцын, вайскоўцы часткі № 89417 у Мар’інай Горцы. Паводле матэрыялаў справы, менавіта ад стрэлу Рамана Гаўрылава загінуў Генадзь Шутаў. #Шутаў #Кардзякоў #пратэсты2020 📌 Абавязкова падпішыся на наш YouTube канал і пастаў званочак:
Hide player controls
Hide resume playing